15.03.2022-16.03.2022 адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі на права выканання прыгарадных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршрутах, якія праходзяць па тэрыторыях двух і больш адміністрацыйна - тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці, міжгародніх унутрыабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, заказчыкам якіх выступае Мінскі абласны выканаўчы камітэт (далей - конкурс).

Конкурсная камісія вырашыла:

  • конкурс па лоце № 7 "Міжгародні экспрэсны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 3263ТК "Мінск - садоўніцкае таварыства "Іскра" прызнаны праведзеным. Пераможцам конкурсу прызнаны індывідуальны прадпрымальнік Кур'яновіч Я.М.
  • конкурс па лоце № 8 "Міжгародні хуткасны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 3505СК "Мінск - Старыя Дарогі" прызнаны несапраўдным з прычыны адсутнасці конкурсных прапаноў.