Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб
у дзяржаўным прадпрыемстве «Минаблпасажыртранс»
Прозвішча, імя, імя па бацьку | Пасада | Дзень тыдня | Час і месца прыёму |
КАХНО Аляксандр Уладзіміравіч |
Дырэктар прадпрыемства | другі панядзелак месяца |
з 14.00 да 17.00 г. Мінск, 1-ы завулак Цвёрды, каб. 207 |
ЯЦЫНОВIЧ Cяргей Мiхайлавiч |
Намеснік дырэктара | першы і трэці панядзелак месяца |
с 09.00 до 12.00 г. Минск, 1-й переулок Твердый, каб. 213 |
НЕБЫШЫНЕЦ Андрэй Уладзіміравіч |
Галоўны бухгалтар | трэці панядзелак месяца |
с 14.00 до 17.00 г. Минск, 1-й переулок Твердый, каб. 219 |
КАНАПЕЛЬКIНА Таццяна Віктараўна |
В.а. начальніка сектара арганізацыйна-кадравай работы |
трэці панядзелак месяца |
с 14.00 до 17.00 г. Минск, 1-й переулок Твердый, каб. 214 |
ДУБАВЕЦ Вадзiм Пятровiч |
Начальнік управлення перавозак | другі і чацвёрты аўторак месяца |
з 09.00 да 12.00 г. Мінск, 1-ы завулак Цвёрды, каб. 211 |
Цюлікава Ксенія Васільеўна |
Начальнік аддзела арганізацыі руху |
першы і трэці панядзелак месяца |
з 09.00 да 12.00 г. Мінск, 1-ы завулак Цвёрды, каб. 209 |
Парадак асабістага прыёму
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём) у дзяржаўным прадпрыемстве «Мінаблпасажыртранс» (далей - Прадпрыемства) праводзіцца дырэктарам Прадпрыемства і яго намеснікам, іншымі службовымі асобамі Прадпрыемства ва ўстаноўленыя дні і гадзіны па зацверджаным графіку.
Асабісты прыём у прадпрыемстве ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне +375 (17) 374-19-32.
Калі на дзень асабістага прыёму выпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму дырэктара Прадпрыемства асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзiць асабісты прыём, дырэктар Прадпрыемства забяспечвае своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы іншай службовай асобай Прадпрыемства
Пры вусным звароце ў ходзе асабістага прыёму грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб, павінны прад'явіць дакумент, што засведчвае асобу.
Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць звароту выкладаецца на беларускай або рускай мове.
Калі рашэнне пытанняў, выкладзеных у ходзе асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі Прадпрыемства, адпаведныя службовыя асобы Прадпрыемства не разглядаюць зварот па сутнасці, а тлумачаць, у якую арганізацыю трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.
Калі для вырашэння пытання, выкладзенага ў вусным звароце ў ходзе асабістага прыёму і які адносіцца да кампетэнцыі Прадпрыемства, патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот выкладаецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» для пісьмовых зваротаў.
Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні дырэктара Прадпрыемства могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), пра што заяўнік павінен быць апавешчаны да пачатку асабістага прыёму.
Службовыя асобы Прадпрыемства, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі Прадпрыемства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:
- звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Прадпрыемства;
- звароту ў неўпаўнаважаныя дні і гадзіны;
- калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычэрпны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.