29.10.2020. Паведамленне аб адмене правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінаблпасажыртранс" - арганізатар конкурсу, у адпаведнасці з п. 30 Палажэння аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1398, паведамляе аб адмене правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах на тэрыторыі Маладзечанскага раёна.
Правядзенне конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах на тэрыторыі Маладзечанскага раёна, заказчыкам якіх выступае Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, была запланавана 29.10.2020 з 10 гадзін 00 хвілін да 16 гадзін 30 хвілін.
Правядзенне конкурсу прызнана немэтазгодным з прычыны адсутнасці пададзеных конкурсных прапаноў перавозчыкаў.