10.07.2020. Паведамленне аб правядзенні конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мiнаблпасажыртранс», арганізатар конкурсу, паведамляе аб правядзенні конкурсу на права выканання прыгарадных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршрутах, якія праходзяць па тэрыторыях дзвюх і больш адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці, міжгародніх унутрыабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, заказчыкам якіх выступае Мінскі абласны выканаўчы камітэт (далей - конкурс).

 

Найменне заказчыка: Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

Прадмет конкурсу: права выканання прыгарадных, міжгародніх унутрыабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па адным або некалькіх маршрутах (далей - лот):

 

Нумар лота Нумар і назва маршруту Від аўтамабільнай перавозкі Катэгорыя аўтобуса
№ 1 2195аТК «Мінск – Брумароўшчына праз Фаніпаль» прыгарадныя  М2
№ 2 2262ТК «Мінск – садоўніцкае таварыства «Авіятар» прыгарадныя  М2
№ 3   2311ТК «Мінск – садоўніцкае таварыства «Навука» прыгарадныя М2
№ 4   3677ТК «Мінск – Васілеўшчына» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 5 3263ТК «Мінск – садоўніцкае таварыства «Іскра» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 6 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 7 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 8 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 9  3577ТК «Мінск – Беразіно»  міжгароднія унутрыабласныя  М2
№ 10 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 11 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 12 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 13 3577ТК «Мінск – Беразіно» міжгароднія унутрыабласныя М2
№ 14 2403СК «Усяж - Будагова праз Смалявічы, Барсукі, Жодзіна» прыгарадныя М2 і (або) М3
2403уСК «Усяж - Жодзіна праз Смалявічы, Барсукі» прыгарадныя
2405СК «Смалявічы - Жодзіна» прыгарадныя
№ 15 2404СК «Жажэлка - Будагова праз Смалявічы, Жодзіна» прыгарадныя М2 і (або) М3
2404уСК «Жажэлка - Жодзіна праз Смалявічы» прыгарадныя
2405СК «Смалявічы - Жодзіна» прыгарадныя

Дата заканчэння прыёму конкурсных прапаноў:

па лотах №№ 1, 2, 3, 4, 5 - 21 ліпеня 2020 г. у 16 гадзін 00 хвілін;

па лотах №№ 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15 - 23 ліпеня 2020 г. у 16 гадзін 00 хвілін.

Конкурсныя прапановы прэтэндэнтаў прымаюцца ў запячатаных канвертах асобна па кожным лоце.

Конкурсныя дакументы выдаюцца пры звароце аўтамабільнага перавозчыка, які хоча прыняць удзел у конкурсе.

Прыём конкурсных прапаноў, выдача конкурсных дакументаў, ажыццяўляецца сакратаром конкурснай камісіі па адрасе: 1-шы Цвёрды завулак, 6, кабінет 208, 220037, г. Мінск, у працоўныя дні:

- па лотах №№ 1, 2, 3, 4, 5 - з 10 ліпеня 2020 г. па 21 ліпеня 2020 г. з 8 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін і з 13 гадзін 30 хвілін да 16 гадзін 00 хвілін;

- па лотах №№ 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15 – з 10 ліпеня па 23 ліпеня 2020 г. з 8 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін і з 13 гадзін 30 хвілін да 16 гадзін 00 хвілін.

Кантактны тэлефон сакратара конкурснай камісіі: +375 17 3961937.

Месца, дата і час правядзення конкурсу:  г. Мінск, 1-ы Цвёрды зав., 6:

- 24 ліпеня 2020 г. з 9.00 да 17.00 (лоты №№ 1, 2, 3, 4, 5);

- 28 ліпеня 2020 г. з 9.00 да 17.00 (лоты №№ 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13);

- 29 ліпеня 2020 г. з 9.00 да 17.00 (лоты №№ 14, 15).

Месца агляду транспартных сродкаў: г. Мінск, зав. Казлова, паміж вул. Акадэмічнай і вул. Казлова.

Парадак правядзення конкурсу, у тым ліку афармлення ўдзелу ў конкурсе і вызначэння пераможцы конкурсу - у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2008 № 1398 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах», распрацаванымі і зацверджанымі арганізатарам конкурсу конкурснымі дакументамі.

Дадатковая інфармацыя.

Падставы правядзення конкурсу: Рашэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2020 г. № 551 «Аб правядзенні конкурсаў».

Копіі дакументаў, якія прадстаўляюцца на конкурс, завяраюцца прэтэндэнтамі (за выключэннем выпіскі ці спісу транспартных сродкаў, якія завяраюцца страхавой кампаніяй).

Па запыце конкурснай камісіі прэтэндэнт абавязаны прадаставіць арыгіналы дакументаў.

Падрабязны пералік дакументаў, якія пацвярджаюць магчымасць прэтэндэнта выконваць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршруце (маршрутах), ўключанаму ў лот, якія прадстаўляюцца прэтэндэнтам для ўдзелу ў конкурсе, знаходзіцца ў конкурсных дакументах.

Прэтэндэнт мае права ўдзельнічаць у конкурсе па адным або некалькіх лотах.

Адзін і той жа аўтобус можа быць заяўлены прэтэндэнтам у розных конкурсных прапановах пры наяўнасці абгрунтавання магчымасці яго выкарыстання на некалькіх маршрутах.

Юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі нясуць адказнасць за прадстаўленне няпоўнай і (або) недакладнай інфармацыі.

У выпадку прадстаўлення прэтэндэнтам конкурснай прапановы шляхам адпраўкі яе паштовым адпраўленнем з паведамленнем аб атрыманні, датай прадстаўлення лічыцца дата на адбітку каляндарнага штэмпеля аператара паштовай сувязі, якая пацвярджае дату адпраўкі конкурснай прапановы. Пры гэтым дата адпраўкі не павiнна быць пазней даты завяршэння прыёму конкурсных прапаноў.

Прэтэндэнт мае права ў пісьмовай форме ўнесці змены і дапаўненні ў сваю конкурсную прапанову да канчатковага тэрміну прадстаўлення конкурсных прапаноў.

Прэтэндэнт мае права адклікаць сваю конкурсную прапанову, прадставіўшы ў конкурсную камісію пісьмовую заяву да прыняцця рашэння конкурснай камісіяй аб пераможцы конкурсу.

Канверты з конкурснымі прапановамі, якія паступілі па заканчэнні канчатковага тэрміну іх прадстаўлення, не раскрываюцца і вяртаюцца прэтэндэнтам.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца юрыдычныя асобы, якія знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, рэарганізацыі або прызнання ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку эканамічна незаможнымі (банкрутамі), а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія знаходзяцца ў стадыі спынення дзейнасці або прызнання ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку эканамічна незаможнымі (банкрутамі).

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадставілі няпоўную і (або) недакладную інфармацыю.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі, якія не адпавядююць патрабаванням да ўдзельнікаў конкурсу, устаноўленым Палажэннем аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2008 № 1398, і (або) конкурсным дакументам.

Па выніках разгляду прадстаўленых конкурсных прапаноў конкурсная камісія прымае рашэнне аб допуску прэтэндэнтаў да ўдзелу ў конкурсе.

Пры унясенні прапановы аб удзеле ў конкурсе па лоце толькі адным прэтэндэнтам або калі да ўдзелу ў конкурсе па гэтым лоце дапушчаны толькі адзін прэтэндэнт, конкурсная камісія прызнае конкурс па паказаным лоце неадбыўшымся. Паводле рашэння конкурснай камісіі права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прадастаўляецца гэтаму аўтамабільнаму перавозчыку пры адпаведнасці яго прапаноў конкурсным дакументам і патрабаванням, устаноўленым актамі заканадаўства аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках.

Ацэнка конкурсных прапаноў праводзіцца на пасяджэнні конкурснай камісіі ў парадку i ў тэрмiны, прадугледжанымі конкурснымі дакументамі.

Разгляд і ацэнка конкурсных прапаноў удзельнікаў конкурсу ажыццяўляюцца паасобку па кожным лоце.

Размеркаванне месцаў сярод удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца па кожным лоце ў парадку змяншэння агульнай сумы балаў. Пералік крытэрыяў для выбару найлепшай конкурснай прапановы і іх ацэнка ў балах, парадак ацэнкі конкурсных прапаноў, знаходзіцца ў конкурсных дакументах. Пераможцам конкурсу па лоце прызнаецца ўдзельнік, які набраў найбольшую агульную суму балаў па лоце. У выпадку аднолькавай найбольшай агульнай сумы балаў ацэнкі конкурсных прапаноў у двух і больш удзельнікаў пераможцам конкурсу прызнаецца ўдзельнік з найбольшым вопытам (стажам работы) у галіне арганізацыі і выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў.

У рашэнні конкурснай камісіі ўказваюцца:

пералік лотаў, па якіх праводзіўся конкурс;

спіс удзельнікаў конкурсу па кожным лоце;

размеркаванне месцаў паміж удзельнікамі конкурсу па кожным лоце;

пераможца конкурсу;

прычыны, па якіх конкурс па лоце не адбыўся.

У 7-дзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння конкурснай камісіяй аб прызнанні пераможцы конкурсу або аб прызнанні конкурсу неадбыўшымся арганізатар конкурсу накіроўвае ўсім удзельнікам конкурсу адпаведныя паведамленні.

На працягу 20 дзён пасля прыняцця рашэння конкурснай камісіяй аб прызнанні пераможцы конкурсу паміж пераможцам конкурсу і аператарам заключаецца дагавор аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.

У выпадку ўзнікнення абставін, пры якіх правядзенне конкурсу становіцца немагчымым або немэтазгодным, арганізатар конкурсу мае права адмяніць яго правядзенне.

Паведамленне аб адмене правядзення конкурсу публікуецца ў тых сродках масавай інфармацыі, у якіх было апублікавана паведамленне аб яго правядзенні.

У выпадку парушэння парадку правядзення конкурсу прэтэндэнт ці ўдзельнік конкурсу мае права звярнуцца з адпаведнай заявай да заказчыка. Заява павінна быць пададзена не пазней 10 дзён з дня атрымання паведамлення або апублікавання інфармацыі пра выбар пераможцы конкурсу альбо аб прызнанні конкурсу несапраўдным.

Заказчык абавязаны праверыць выкладзеныя ў заяве факты парушэння парадку правядзення конкурсу і даць адказ заяўніку на працягу 5 дзён з дня паступлення заявы.

Пры пацверджанні указаных у заяве парушэнняў заказчык мае права адмянiць рашэнне конкурснай камісіі.

Спрэчкі, не ўрэгуляваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, разглядаюцца ў судовым парадку. 

Iншая інфармацыя:

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.08.2007 № 278-З «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах падпадзяляюцца на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання і іншыя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Аўтамабільныя перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання - аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, якія выконваюцца аўтамабільнымі перавозчыкамі, уключанымі ў пералікі аўтамабільных перавозчыкаў, абавязаных выконваць аўтамабільныя перавозкі транспартам агульнага карыстання, вызначаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Іншыя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах - аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, якія выконваюцца аўтамабільнымі перавозчыкамі, не ўключанымі ў пералікі аўтамабільных перавозчыкаў, абавязаных выконваць аўтамабільныя перавозкі транспартам агульнага карыстання, вызначаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

У адпаведнасці з пунктам 36 Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 № 972 «Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў», кожнаму маршруту ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прысвойваецца нумар з указаннем віду паведамлення сімваламі (за выключэннем маршрутаў ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у звычайных рэгулярных зносінах): «С» – для хуткаснага, «Э» – для экспрэснага (за выключэннем перавозак аўтобусамі катэгорыі М2), «Т» –  для экспрэснага пры перавозках аўтобусамі катэгорыі М2 (маршрутнае таксі),  «Д» – для дадатковага маршруту. Нумар маршруту пры аўтамабільных перавозках пасажыраў у рэгулярных зносінах, якія не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання (іншыя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах), дапаўняецца сімвалам «К».