22.09.2020 адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі на права выканання прыгарадных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршрутах, якія праходзяць па тэрыторыях дзвюх і больш адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці, міжгародніх унутрыабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, заказчыкам якіх выступае Мінскі абласны выканаўчы камітэт.
Конкурсная камісія вырашыла:
- прызнаць конкурс па лоце № 9 «Міжгародны экспрэсны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 3657ТК «Мінск-Дзераўная» не адбыўшымся. На падставе п. 23 Палажэння аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1398 (далей - Палажэнне), даць права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршруту № 3657ТК «Мінск-Дзераўная» 1 (адным) аўтобусам катэгорыі М2 аўтамабільнаму перавозчыку ААТ "Ігаван".
- прызнаць конкурс па лоце № 12 «Міжгароднія унутрыабласныя экспрэсныя маршруты аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах №№ 3628ТК «Мінск-Пятрылавічы», 3628аТК «Мінск-Пятрылавічы праз Ракаў», 3631ТК «Мінск-Івянец», 3631аТК «Мінск-Івянец праз Ракаў» не адбыўшымся;
- прызнаць конкурс па лоце № 13 «Міжгародны унутрыабласны экспрэсны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 3652ТК «Мінск-Цеснавая праз Пряльники» не адбыўшымся. На падставе п. 23 Палажэння даць права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршруту № 3652ТК «Мінск-Цеснавая праз Пряльники» 1 (адным) аўтобусам катэгорыі М2 аўтамабільнаму перавозчыку індывідуальныму прадпрымальніку Канапацкаму Ю.М.;
- прызнаць конкурс па лоце № 17 «Міжгародны унутрыабласны экспрэсны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 3193ТК «Мінск-Лявонавічы» не адбыўшымся. Даць права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршруту № 3193ТК «Мінск-Лявонавічы» 1 (адным) аўтобусам катэгорыі М2 аўтамабільнаму перавозчыку ЧП "Свіцязянкасэрвіс";
- прызнаць конкурс па лоце № 22 «Міжгародны унутрыабласны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 675С «Лясны-Мар'іна Горка праз Мінск» не адбыўшымся.