16.01.2018 адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна.

Конкурсная камісія вырашыла:

  • прызнаць конкурс па лоце № 1 «Прыгарадныя хуткасныя маршруты аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 2223СК «Аўтастанцыя «Стоўбцы» – Раёўшчына», № 2223аСК «Аўтастанцыя «Стоўбцы» – Раёўшчына праз Залужжа» не адбыўшымся па прычыне адсутнасці прэтэндэнтаў;
  • прызнаць конкурс па лоце № 2 «Прыгарадны хуткасны маршрут аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 2219СК «Аўтастанцыя «Стоўбцы» – Любкаўшчына» не адбыўшымся па прычыне ўнясення прапановы аб удзеле ў конкурсе па лоце толькі адным прэтэндэнтам.
  • на падставе п. 23 Палажэння аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1398, прадаставіць права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па прыгарадным хуткасным маршруце аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах № 2219СК «Аўтастанцыя «Стоўбцы» – Любкаўшчына» індывідуальнаму прадпрымальніку Панову А.А.