Змены ў працы транспарту па напрамку Мінск – Смалявічы
З 03.01.2023 у працу прыгарадных маршрутаў № 2470ТК Мінск – Смалявічы і № 447Э Мінск – Смалявічы ўносяцца наступныя змены:
– адмяняецца выкананне прамежкавага прыпыначнага пункта
(далей – п.п.) «Гаўрыіла Ціхава»;
– арганізуецца выкананне п.п. «Калядная», «Аляксандра Ляўданскага» ў прамым і зваротным напрамках, «Сад» ў прамым напрамку, «Беларэчанская» ў зваротным кірунку.
Акрамя гэтага, у працу прыгараднага маршруту № 447Э Мінск – Смалявічы ўносяцца дадатковыя змены:
– арганізуецца выкананне п.п. «Высокая Горка» ў прамым і зваротным напрамках;
– адмяняецца выкананне рэйсаў часам адпраўлення ў 06:20 па будных днях, у 17:00, 18:05, 19:50, 20:30 штодня ад п.п. «Жд. оп. Зарэчнае» з адначасовай арганізацыяй выканання рэйсаў часам адпраўлення ў 06:10 па будных днях, у 17:10, 18:10, 19:55, 20:45 штодня ад п.п. «Жд. оп. Зарэчнае»;
– адмяняецца выкананне рэйсаў часам адпраўлення ў 19:00, 19:45, 20:45, 21:15 ад п.п. «Ст.м. «Усход» з адначасовай арганізацыяй выканання рэйсаў часам адпраўлення ў 19:05, 19:55, 20:50, 21:40 штодня ад
п.п «Ст.м. «Усход»;
– адмяняецца выкананне рэйсаў часам адпраўлення ў 17:55 ад
п.п. «Ст.м. «Усход», у 18:50 ад п.п. «Жд. оп. Зарэчнае» з адначасовай арганізацыяй выканання рэйсаў часам адпраўлення ў 18:10 ад
п.п. «Ст.м. «Усход» і ў 19:00 ад п.п. «Жд. оп. Зарэчнае» штодня ў зімовы перыяд і па будных днях у летні перыяд.
ПАКАЗАНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРОСІМ УЛІЧВАЦЬ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДАК!