УВАГА ПАСАЖЫРАЎ!
з 01.09.2022 арганізуецца выкананне рэйсаў па гарадскіх маршрутах г. Заслаўя транспартам аўтамабільнага перавозчыка філіяла «Аўтобусны парк № 4» ААТ «Мінаблаўтатранс» па скарэкціраваным раскладзе руху
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта ад 18.07.2021 № 4184 "Аб змяненні рашэння Мінскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.02.2021 № 707" дзяржаўнае прадпрыемства "Мінаблпасажыртранс" вызначана аператарам гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах на тэрыторыі Мінскага раён.
У сувязі з гэтым, з 01.09.2022 арганізуецца выкананне рэйсаў па гарадскіх маршрутах г. Заслаўя транспартам аўтамабільнага перавозчыка філіяла «Аўтобусны парк № 4» ААТ «Мінаблаўтатранс» па скарэкціраваным раскладзе руху, скаардынаванага з раскладам руху цягнікоў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній. З падрабязным раскладам руху гэтых маршрутаў з 01.09.2022 можна азнаёміцца ў глабальнай сетцы інтэрнэт на афіцыйным сайце прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс» – https://www.gpmopt.by ў раздзеле «Расклад руху».
Па пытаннях працы гарадскога аўтамабільнага транспарта ў г. Заслаўі звяртацца па тэлефоне +375-17-278-94-47 (аддзел арганізацыі перавозак).
УЛІЧВАЙЦЕ ДАДЗЕНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДОК!