УВАЗЕ ПАСАЖЫРАЎ!

 

 

 

 

 

У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на вул. Камсамольскай у
г. Смалявічы з 17.05.2023 будуць зменены схемы руху гарадскіх маршрутаў у рэгулярных зносінах:


  • № 1 Чыг.пп. Зарэчнае – Калядная рэарганізуецца ў гарадскі маршрут № 1 Чыг.пп. Зарэчнае – Беларэчанская – Чыг.пп. Зарэчнае з часам адпраўлення ад прыпыначнага пункта (далей – п.п.)
    “Чыг.пп. Зарэчнае“ у 04:50, 05:35, 06:30 па будніх днях;

 

  • гарадскі маршрут № 3 Арджанікідзэ – Ліпкі на ўчастку ад
    п.п. “Калядная“ да п.п. “Дом культуры“ ў прамым напрамку арганізуецца праз вул. Камсамольскую, Беларэчанскую, Сацыялістычную, Савецкую, Першамайскую, на ўчастку ад п.п. “Дом культуры“ да п.п. “Ліцэй“ у зваротным напрамку арганізуецца праз вул. Першамайскую, Савецкую, Сацыялістычную, Аляксандра Ляўданскага, Камсамольскую, Беларэчанскую, Сацыялістычную.

ПАКАЗАНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРОСІМ УЛІЧВАЦЬ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДАК!