УВАЗЕ ПАСАЖЫРАЎ! 

 

У сувязі з перакрыццем участка вул. Пяшчанай у г. Смалявічы на час правядзення рамонтных работ чыгуначнага шляху (дэмантаж пераязнога насцілу) у межах чыгуначнага пераезду на 710 км вул. Пяшчанай 05.09.2022 і 12.09.2022 на перыяд часу з 10:00 да 17:00 рух гарадскіх і прыгарадных маршрутаў будзе зменены.

 

 

 


Гарадскі маршрут № 3 Арджанікідзэ – Ліпкі часова будзе зменены на гарадскі маршрут № 3п Арджанікідзэ – Аўтастанцыя, які ідзе ў прамым кірунку ад прыпыначнага пункта (далей - п.п.) «Арджанікідзэ» праз
в. Ліпкі, вул. Камсамольскую і вул. Беларэчанскую да п.п. "Аўтастанцыя"; у зваротным напрамку – ад п.п. "Аўтастанцыя" праз вул. Камсамольскую і вул. Беларэчанскую, в. Ліпкі да п.п. «Арджанікідзэ». Схема руху прыкладаецца.

Па прыгарадных маршрутах №№ 225С Смалявічы – Масцішча, 457С Смалявічы – Дехань аўтобусы будуць рухацца ад вул. Пяшчанай да
вул. Вакзальнай праз вул. Савецкую. вул. Першамайскую, вул. 60-годдзя Кастрычніка і вул. Гандлёвую (аналагічна ў зваротным напрамку).

Рух па прыгарадных маршрутах № 2469ТК/2469аТК Мінск – Чарніцкі ад вул. Вакзальнай да вул. Першамайскай арганізуецца праз
вул. Гандлёвую, вул. 60-годдзя Кастрычніка, вул. Першамайскую,
вул. Савецкую, вул. Камсамольскую, вул. Працоўную,
вул. Сацыялістычную і вул. Савецкую (п.п. "Банк"). Аналагічна ў зваротным напрамку.

 

ПАКАЗАНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРОСІМ УЛІЧВАЦЬ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДАК!