Змены ў працы грамадскага транспарту Слуцка

З 03.01.2020 у сувязі з аварыйным станам зачыняецца на капітальны рамонт пуцеправод праз чыгунку на 6 км аўтамабільнай дарогі Н-9441 Слуцк - Пагост.

У сувязі з абмежаваннем руху ўсіх відаў транспарту ўносяцца змены ў схемы і расклад руху грамадскага транспарту:

- адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў «СБК», «Гурт» і «База АСС» на гарадскіх маршрутах № 2 Мясакамбінат - СБК, № 7 Мясакамбінат - База АСС, 12 СЭС - СБК і № 22 Чэхава - База АСС з арганізацыяй канчатковага прыпыначнага пункта «РБУ»;

- час адпраўлення прыгараднага маршруту № 201С Слуцк - Вялікі Быкаў з АВ Слуцк пераносіцца з 07:50 на 07:40;

- у мэтах кампенсацыі знятых гарадскіх маршрутаў з  03.01.2020 арганізуецца выкананне рэйсаў па прыгарадным маршруце № 201бС Слуцк - пав. Казловічы часам адпраўлення ад АВ «Слуцк» у 16:40, ад прыпыначнага пункта «пав. Казловічы» у 17:04 па будніх днях;

- рух прыгарадных маршрутаў на ўчастку аб'езду арганізуецца па вул. Кірава дэр. Новодворцы і аўтамабільнай дарозе Н-9490 Казловічы - Новодворцы;

- для прыгарадных маршрутаў № 201С Слуцк - Вялікі Быкаў, № 201аС Слуцк - Iсерна праз Вялікую Сліву і № 458С Слуцк - Салігорск праз Пагост засноўваюцца прыпыначныя пункты «Экалагічны цэнтр» і «пав. Казловічы».

 

Просім ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.