УВАЗЕ ПАСАЖЫРАЎ! 

Інфармацыя аб сезонных прыгарадных маршрутах, заказчыкам якіх з'яўляецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт, якія перадаюцца ад аўтамабільнага перавозчыка дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" на абслугоўванне аўтамабільнаму перавозчыку ААТ "Мінаблаўтатранс" (Валожынскі раён).


У сувязі з прагназуемым павелічэннем пасажырапатоку і ў мэтах павышэння якасці аказваемых транспартных паслуг насельніцтву Мінскай вобласці з 15.04.2022 на ВЯСЕННЕ-ЛЕТНІ сезон 2022 года ўносяцца частковыя змяненні ў расклад па прыгарадных аўтобусных маршрутах, якія абслугоўваюцца ААТ "Мінаблаўтатранс":

арганізуецца рух па прыгарадных маршрутах 

№423С "ДС "Захад-3" - Караблі" - ад ДС "Захад-3" у 10:30 па суботах і нядзелях, 14:50 па пятніцах, суботах і нядзелях, ад п.п. Караблі ў 11:50, 16:10 адпаведна;

№479С/479аС «ст.м. Пушкінская - Гірэвічы / Караблі » - ад ст.м. Пушкінская ў 8:00 (да Гірэвіч), 17:30 (да Караблёў), з Караблёў у 6:00, з Гірэвіч у 15:25 па серадах, пятніцах і нядзелях адпаведна;

 нумар 852С "ДС "Захад-3" - Івянец" - ад ДС "Захад-3" у 7:20 па суботах, 17:50 па пятніцах і нядзелях, ад п.п. Івянец (АК) у 8:55, 19:25 адпаведна.

Дадатковую інфармацыю па раскладзе руху аўтобусаў можна атрымаць на афіцыйнам сайце  «Белтранскам» www.ticketbus.by .

ПАКАЗАНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРОСІМ УЛІЧВАЦЬ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДАК.