УВАЗЕ ПАСАЖЫРАЎ!
Інфармацыя аб сезонных прыгарадных маршрутах, заказчыкам якіх з'яўляецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт, якія перадаюцца ад аўтамабільнага перавозчыка дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" на абслугоўванне аўтамабільнаму перавозчыку ААТ "Мінаблаўтатранс" (Уздзенскі раён).
У сувязі з прагназуемым павелічэннем пасажырапатоку і ў мэтах павышэння якасці аказваемых транспартных паслуг насельніцтву Мінскай вобласці з 15.04.2022 на ВЯСЕННЕ-ЛЕТНІ сезон 2022 года ўносяцца частковыя змяненні ў расклад па прыгарадных аўтобусных маршрутах, якія абслугоўваюцца ААТ "Мінаблаўтатранс":
- адмяняецца рух па прыгарадным маршруце №411С «АС Паўднёва-Заходняя – Трысцянец», адпраўленнем з Мінска ў 8:15, 17:35, з Трысцянца ў 9:50, 19:05 па ўсіх днях тыдня;
- арганізуецца рух па прыгарадных маршрутах
№411аС «АС Паўднёва-Заходняя - з/т «Навука-плюс» - ад АС Паўднёва-Заходняя ў 8:15, 17:35, ад п.п. с/т «Навука-плюс» у 9:45, 19:00 па ўсіх днях тыдня;
№807С «АС Паўднёва-Заходняя - с/т «Дубрава» - ад АС Паўднёва-Заходняя ў 7:00 па суботах, 10:00 па серадах, пятніцах, суботах і нядзелях, 14:40 па суботах і нядзелях, 18:05 па пятніцах і нядзелях ад п.п. с/т «Дубрава» ў 8:25, 11:25, 16:05, 19:30 адпаведна;
№811С «АС Паўднёва-Заходняя - з/т «Навука-плюс» - ад АС Паўднёва-Заходняя ў 7:10 па серадах, пятніца і суботах, 10:45 па нядзелях, 15:10 па серадах, пятніцах, суботах і нядзелях , ад п.п. с/т “Навука-плюс” у 8:35, 12:10, 16:35 адпаведна.
№839С «АС Паўднёва-Заходняя – Ясень» - ад АС Паўднёва-Заходняя ў 10:20 па суботах, 18:00 па нядзелях, ад п.п. Ясень у 11:55, 19:35 адпаведна;
Дадатковую інфармацыю па раскладзе руху аўтобусаў можна атрымаць на афіцыйнам сайце «Белтранскам» www.ticketbus.by .
ПАКАЗАНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРОСІМ УЛІЧВАЦЬ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДАК.