УВАЗЕ ПАСАЖЫРАЎ! 

Інфармацыя аб сезонных прыгарадных маршрутах, заказчыкам якіх з'яўляецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт, якія перадаюцца ад аўтамабільнага перавозчыка дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" на абслугоўванне аўтамабільнаму перавозчыку ААТ "Мінаблаўтатранс" (Маладзечанскі раён).


У сувязі з прагназуемым павелічэннем пасажырапатоку і ў мэтах павышэння якасці аказваемых транспартных паслуг насельніцтву Мінскай вобласці з 15.04.2022 на ВЯСЕННЕ-ЛЕТНІ сезон 2022 года ўносяцца частковыя змяненні ў расклад па прыгарадных аўтобусных маршрутах, якія абслугоўваюцца ААТ "Мінаблаўтатранс":

адмяняецца рух па прыгарадных маршрутах №281С «Радашковічы - Заслаўе», №282С «Радашковічы - санаторый «Сасновы Бор», №283С «Радашковічы - Загорцы», №414С «Заслаўе - Загорцы», №432С «Заслаўе - санаторый «Сасновы Бор» па ўсіх днях тыдня;

арганізуецца рух па прыгарадных маршрутах

№414 «АВ Цэнтральны - Карпавiчы» - ад АВ Цэнтральны у 8:20 па суботах, 13:05 па нядзелях, ад п.п. Карпавiчы - у 10:30, 15:15 адпаведна;

№432 «АВ Цэнтральны - санаторый «Сасновы Бор» - ад АВ Цэнтральны у 8:20 па ўсіх днях тыдня, акрамя суботы, 13:05 акрамя нядзелі., ад п.п. санаторый «Сасновы Бор» у 11:00, 15:45 адпаведна;

№452 «АВ Цэнтральны - Радашковічы» - ад АВ Цэнтральны» у 17:40 па ўсіх днях тыдня, ад АК Радашковічы ў 6:45 адпаведна.

Дадатковую інфармацыю па раскладзе руху аўтобусаў можна атрымаць на афіцыйнам сайце  «Белтранскам» www.ticketbus.by .

ПАКАЗАНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРОСІМ УЛІЧВАЦЬ ПРЫ ПЛАНАВАННІ ПАЕЗДАК.