Аб змяненні ў расклад руху прыгарадных маршрутаў.
Паважаныя пасажыры!
Інфармуем, што з 04.06.2021 ўносяцца наступныя змены па маршрутах:
- № 309аС "Мядзел-Крывічы" праз старыя Габы: змяненне часу адпраўлення па суботах ад прыпыначнага пункта "Крывічы-1" з 11: 00 на 11:10;
- № 309С "Мядзел-Крывічы" праз старыя Габы: уводзяцца рэйсы часам адпраўлення па пятніцах ад АВ Мядзел у 18:50, ад прыпыначнага пункта "Крывічы-1" у 20:10;
- № 314С "Крывічы-Асава": змяненне часу адпраўлення па суботах ад прыпыначнага пункта "Крывічы" з 09:40 на 10:10; змяненне часу адпраўлення па нядзелях ад прыпыначнага пункта "Асава" з 15:35 на 15:15;
- № 314аС "Крывічы-Асава": змяненне часу адпраўлення па суботах ад прыпыначнага пункта "Асава" з 10:30 на 10:55; змяненне часу адпраўлення па нядзелях ад прыпыначнага пункта "Крывічы-1" з 15:20 на 15:00.
Згаданую інфармацыю просім ўлічваць пры планаванні паездак.