У адпаведнасці з інфармацыяй аб закрыцці руху аўтамабільнага транспарту па вул. Гагарына ад перасячэння з вул. Арджанікідзэ да перасячэння з вул. Р. Люксембург, а таксама па вул. Арджанікідзэ ад перасячэння з вул. Гагарына да перасячэння з вул. Даўмана з 06.07.2020 ўносяцца змены ў схемы руху пасажырскага транспарту г. Барысава.
На перыяд правядзення вышэйзгаданых рамонтных работ рух гарадскіх аўтобусных маршрутаў № 2а Паліклініка № 4 - Лядзішча, № 2б Печы - Лядзішча, № 2в Печы - Лядзішча (праз Будрынак), № 18 Вакзал - вул. Чалоўскай, № 18а Вакзал - вул. Чалоўскай, а таксама гарадскіх экспрэсных аўтобусных маршрутаў (маршрутныя таксі) № 1007ТК Вакзал - Дымкі, № 1009ТК Падлесная - ПА Экран, № 1014ТК Падлесная - Раёная бальніца, № 1018ТК Вакзал - Энка, № 1029ТК Падлесная - Кавалеўскага, № 1032ТК Печы - Лядзішча пры руху з боку пр. Рэвалюцыі ў напрамку вул. Р.Люксембург будзе ажыццяўляцца па вул. Арджанікідзэ, вул. Даўмана ў прамым і зваротным напрамку з выкананнем часовага прамежкавага прыпыначнага пункта «Стадыён», размешчанага ў раёне скрыжавання вул. Арджанікідзе і вул. Даўмана.
Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.