«Мінаблпасажыртранс»

Сайт знаходзіцца ў распрацоўцы

gallery/1200px-coat_of_arms_of_belarus_(official).svg
gallery/1200px-coat_of_arms_of_minsk_province.svg

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

 

Падаць электронны зварот у Мінскае абласное камунальнае транспартнае унітарнае прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс» (дзяржаўнае прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс») можна толькі з дапамогай размяшчэння звароту ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным інтэрнэт-сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс» gpmopt.by

 

Перад тым як падаць зварот азнаёмцеся, калі ласка, з наступнымі правіламі:

 

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон).

 

У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

 

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  • выкладанне сутнасці звароту;

  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

 

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;

  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;

  • выкладанне сутнасці звароту;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, накіраваных прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца графічныя вобразы на папяровых носьбітах (сканы) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Таксама заяўнікі да свайго электроннага зварота могуць прыкласці дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце), якія прымацоўваюцца да электроннага звароту.

Названыя дакументы і (або) звесткі могуць быць пададзеныя ў выглядзе файлаў, прымацаваных да электроннага звароту. Дапушчальнымі фарматамі такіх файлаў у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканов) з'яўляюцца PDF/A, DOCX, DOC, RTF, TXT, ODT, ZIP, RAR, PNG, TIFF, JPEG, JPG.

 

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія (па якіх):

 

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;

  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

  • не ўтрымліваюць адрас электроннай пошты заяўніка;

  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

  • ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс»;

  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;

  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адказы на электронныя звароты ў электронным выглядзе або іх графічныя вобразы (сканы) накіроўваюцца на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках:

 

  • калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

  • ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

Заяўнік мае права адазваць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

 

У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні Дырэктара прадпрыемства, могуць размяшчацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс» без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.